Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

21.02.26

Отчёт по шестому школьному дню 21.02.2026г.

21 лютага ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

У гэты дзень у ДУА «Пудаўнянская сярэдняя школа» былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завём матчынай, на якой мы думаем і на якой размаўлялі нашы продкі.

У пачатковых класах прайшло мерапрыемства прысвечанае дню беларускай мовы пад назвай ,,Свята беларускай мовы''. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на пашырэнне і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, развіццё ў вучняў кемлівасці, пачуцця беларускага слова, умення творчага прымянення ведаў.

 

Для вучняў 5-11 класаў прайшла iнтэрактыўная гульня ”Любіце, ведайце і шануйце родную мову”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў навучэнцаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Пачалося мерапрыемства  з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць захоўваць яе. У час гульні навучэнцы паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, у адгадванні па фота пісьменнікаў. Вучні паспаборнічалі ў конкурсе прыказак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. У конкурсе “Угадай мелодыю” па чарзе выбіралі заданне і спявалі разам.

Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.

Раздзелы сайта