Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

     У ДУА “Пудаўнянская сярэдняя школа” была арганізавана акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У гэты дзень усе павінны былі ў школе, а таксама, па магчымасці, і ў іншых месцах гаварыць на беларускай мове. Як аказалася, гэта ўсім спадабалася, хоць былі і невялікія цяжкасці ў значэнні некаторых слоў.

     Для правядзення гульні “Мая родная мова” былі запрошаны вучні 5-11 класаў, якія прадэманстравалі добрыя веды . Яны добра і беспамылкова тлумачылі значэнне прыказак і фразеалагізмаў, узнаўлялі творы і іх аўтараў і інш. Прыемна, што гучалі поўныя і правільныя адказы, дапаўнялі адзін аднаго.

     Вялікую цікавасць выклікала мерапрыемства “Мой любімы верш”. Жадаючых прачытаць на памяць вершы было вельмі шмат. Усе ўдзельнікі чыталі выразна, з эмоцыямі, многія з музычным суправаджэннем.

     Беларуская мова - наша дзяржаўная мова. Яна мілагучная, прыгожая. Мы павінны ведаць і берагчы яе, ганарыцца ёй.

Разделы сайта